Старонка:Швейк 1.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад заспанае жонкі гандляра старой мэбляй фэльдкурат і Швэйк даведаліся, які адрас настаўніка з Вршовіц, што заўладаў іхнай канапай. Фэльдкурат паказаў нязвычайную далікатнасьць: ушчыкнуў гандлярову жонку за шчаку і паласкатаў яе пад барадою.

Фэльдкурат і Швэйк ішлі да самых Вршовіц пеша, бо фэльдкурат заявіў, што яму трэба прайсьціся падыхаць сьвежым паветрам, каб прасьвяжыцца.

У Вршовіцах, на кватэры ў настаўніка, старога набожнага чалавека, іх напаткала прыкрая неспадзяванка. Калі стары, купіўшы канапу, знайшоў у ёй паходны алтар, ён падумаў, што гэта боскае цуда і падараваў алтар Вршовіцкаму касьцёлу ў рызьніцу, выразаўшы на тыльнай старане алтара надпіс:

«Дар на хвалу госпада бога настаўніка Коладжыка ў лета ад нараджэньня хрыстовага 1914».

Настаўнік, якога засьпелі ў аднэй бялізьне, зусім зьбянтэжыўся. З гутаркі з ім высьветлілася, што ён сваёй знойдзе надаваў значнасьць цуда і бачыў у ёй боскі промысел. Як купіў ён канапу, нейкі нутраны голас яму праказаў: