Старонка:Швейк 1.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Войцех, якога празвалі «сьвяты», зьнішчаў падбальтыцкіх славян з мячом у аднэй руцэ і з крыжам — у другой.

Забойцы — цары, каралі ды іншыя ўладары — зганялі, як быдла ў разьніцу, свае народы з усяе Эўропы. Плячо ў плячо з уладарамі ішлі папы ўсіх вызнаньняў, пасылаючы народам блаславеньне і падводзячы іх да прымусовае, што страціла свой сэнс, прысягі, якая агалашала, што «на сушы, на моры, у паветры» і г. д.

Палявая імша зазвычай адпраўлялася двойчы: як выяжджалі на позыцыі і на фронце, напярэдадні крывавае бойні.

Памятаю, аднаго разу пад час палявой імшы на позыцыях варожы самалёт скінуў над намі бомбу. Бомба лучыла акурат у паходны алтар, і ад нашага палкавога ксяндза высталіся толькі акрывяненыя шмоткі. Усе газэты пісалі пра яго, як пра мучальніка, а тым часам нашыя самалёты стараліся гэткім самым спосабам уславіць папоў у стане супраціўніка.

Ну, і сьмеху было ў нас з гэтым ксяндзом-няўдаліцай. На часовым крыжы, пад якім пахавана было ўсё, што засталося ад фэльдкурата, назаўтрага ўраньні зьявілася гэткая эпітафія: