Старонка:Швейк 1.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ходзіцца з ім, як з самым заўзятым авантурыстым.

Швэйк зарагатаў.

— Пацеха! Гэта мне надта падабаецца. Во што, пані Кэйр, вы маеце рацыю, я ўцёк. Але для гэтага мне давялося забіць пятнаццаць вахмістраў і фэльдфэбэляў. Толькі вы анікому пра гэта не кажэце.

І Швэйк вышаў з свае ўласнае кватэры, якая была да яго такая негасьцінная, аддаўшы папярэдне загад:

— Пані Кэйр, у мяне ў пральні каўняркі і манішкі, дык вы іх захавайце для мяне, каб, вярнуўшыся з вайсковае службы, я меў ува што апрануцца. А таксама прасачэце, каб у маёй шафе з адзежай не завялася моль. А тым паненкам, што сьпяць на маім ложку, шчырае прывітаньне...

Швэйк зазірнуў таксама і ў шынок «Каля чары». Убачыўшы яго, Паліўцова жонка заявіла, што не нальле яму піва, бо ён, напэўна, дэзэртыр.

— Мой чалавек, — завяла яна старую гісторыю, — быў такі асьцярожны, — сядзіць, небарака, нямаведама за што. А гэткія людзі ходзяць