Старонка:Швейк 1.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прануцца. Фэльдкурат слухаўся, але протэставаў перад нявіднымі слухачамі:

— Вось маеце, панове, — зьвярнуўся ён да шафы і фікуса, — як са мной абыходзяцца мае сваякі! — Ня вызнаю ніякіх сваякоў! — разьлютаваўся ён, калі Швэйк клаў яго на ложак. — Хай паўстане супроць мяне зямля і неба, я й тады зракуся іх.

І ў пакоі разьлёгся фэльдкуратаў хропат.


∗             ∗

На гэту самую пару прыпадае і Швэйкава візыта на сваю былую кватэру да свае старое служкі пані Мюлер. Швэйк засьпеў у хаце толькі стрэчную пані Мюлер, якая, плачучы, паведаміла яму, што пані Мюлер арыштавалі ў той самы вечар, як завезьлі Швэйка на вайсковы набор. Старую судзіў ваенны суд, і дзеля таго, што не знайшлі ніякае віны, яе завезьлі ў концэнтрацыйны лягер у Штэйнгоф. Ад яе быў ужо ліст. Швэйк узяў гэтую сямейную рэліквію і прачытаў:

«Любая Ганначка!

Нам тут дужа добра, і ўсе мы здаровы. У мае суседкі па ложку сыпны — а ёсьць і