— Шкода, што ў мяне гэтага няма! — з жалем сказаў фэльдкурат. — Чалавеку цяжка пра ўсё загадзя паклапаціцца.
Пасьля таго, як пайшоў гандляр старой мэблі, фэльдкурат завёў гутарку са Швэйкам, з якім і расьпіў наступную пляшку. Частка гутаркі была прысьвечана асабістым поглядам фэльдкурата на жанчын і на карты. Сядзелі доўга. І вечар засьпеў Швэйка ў сяброўскай гутарцы з фэльдкуратам.
Адылі пад ноч адносіны зьмяніліся. Фэльдкурат вярнуўся да свайго ўчарашняга стану, пераблытаў Швэйка з нейкім іншым і казаў яму:
— Толькі ня йдзеце. Памятайце таго рыжага юнкера з абозу?
Гэта ідылія цягнулася датуль, пакуль Швэйк не сказаў фэльдкурату.
— Ну, годзе! Лезь у пасьцель і тухні. Чуеш?
— Лезу, любы, лезу... Чаму-ж ня лезьці? — мармытаў фэльдкурат. — Памятаеш, як мы разам хадзілі ў школу, і я за цябе выконваў заданьні па-грэцкаму? У вас дача, здаецца, у Збраславе? Вам можна ехаць туды на параходзе па Влтаве? Ведаеце, што гэта — Влтава?
Швэйк прымусіў яго зьдзець чаравікі і рас-