Старонка:Швейк 1.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

роспачы запытаў фэльдкурат, не пакідаючы трымацца за галаву.

— Маю гонар далажыць, пане фэльдкурат, я прынёс замест дзьвюх пляшак арэхавае настойкі, той самай, што купляе пан капітан Шнабэль, пяць, каб у нас завёўся сякі-такі запас... З роялем можна выпраўляцца? А то, каб не зачынілі лёмбард...

Фэльдкурат махнуў безнадзейна рукой, і праз пяць хвілін рояль ужо ўскладалі на воз.

Як Швэйк вярнуўся з лёмбарду, фэльдкурат сядзеў перад адкуркаванай пляшкай арэхавае настойкі і лаяўся, што на полудзень яму далі недасмажаны шніцэль. Фэльдкурат быў зноў «у гумары». Ён заявіў Швэйку, што ад заўтрашняга пачынае новае жыцьцё, бо піць гарэлку — гэта агідны матэрыялізм, а яму належыць жыць духоўным жыцьцём.

Ён філёзофаваў блізка з паўгадзіны. Як адкаркавалі трэцюю пляшку, прышоў гандляр старой мэблі, і фэльдкурат прадаў яму канапу за нікчэмную цану, ды яшчэ ўгаворваў гандляра астацца пагутарыць з ім і быў дужа нездаволены, калі гандляр адмовіўся тым, што ідзе яшчэ паглядзець начны столік.