Старонка:Швейк 1.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

узяўся чытаць ягоную кніжку «іскры этыкі», праўда, з некаторымі зьменамі.

— Я разумею, — разважаў фэльдкурат, — калі чалавек п'е якія-небудзь людзкія трункі, як, скажам, арак, мараскін ці каньяк, а гэта-ж учора я піў яленцавую гарэлку. Дзіўлюся, як я здолеў яе піць. Брыдкі трунак. Хай-бы гэта была, прынамсі, вішнёўка. Вымудраць людзі розную гідасьць ды п'юць яе, як ваду. У гэтае, яленцавае ані смаку, ані колеру, адно горла дзярэ. Хай-бы гэта, скажам, была сапраўдная яленцавая настойка, якую я аднойчы піў у Маравіі. А ўчорашняя яленцавая была на нейкім дрэўным сьпірытусе ці мо на дрэўным алеі... Бачыце, як адрыгаецца?.. Гарэлка, гэта — атрута, — павёў ён на другое. — Яна павінна быць сапраўдная, орыгінальная, а не згатаваная халодным спосабам яўрэямі. У гэтым сэнсе з гарэлкай тое самае, што і з ромам, а добры ром — рэдкая рэч. Каб была пад рукой сапраўдная арэхавая настойка, яна-б мне паправіла жывот. Такая арэхавая настойка, як у капітана Шнабэля ў Брусцы.

Ён пачаў поркацца ў портманэце.

— У мяне ўсяго па ўсім трыццаць шэсьць крэйцараў. Што, калі прадаць канапу... — разва-