Старонка:Швейк 1.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

фэльдкурат, ў друзачкі. Можа-б вы перапрануліся ды памыліся?

— У мяне такое пачуваньне, быццам мяне зьбілі, — жаліўся фэльдкурат, — ды яшчэ смага... Ці ня біўся я ўчора?

— Да гэтага не даходзіла, пане фэльдкурат. А смага — гэта вынік смагі ўчорашняе. Ад яе ня надта лёгка пазбыцца. Я знаў аднаго сталяра, дык ён у першы раз напіўся трыццаць першага сьнежня тысяча дзевяцьсот дзесятага году, а першага студзеня тысяча дзевяцьсот адзінаццатага году ў яго зранку была такая смага й пахмельле, што ён купіў гарэлкі ды селядзец і зноў напіўся, і робіць гэта штодня ўжо больш, як чатыры гады. І ніхто яму рады ня дасьць, бо ён па суботах купляе сабе селядцоў на цэлы тыдзень. Гэта ўжо такі калаўрот, як часам казаў у нас адзін фэльдфэбэль у дзевяцьдзесят першым палку.

Фэльдкурат быў да краю прыгнечаны цяжкім пахмельлем. Каб хто пачуў тады яго разважаньні, дык-бы падумаў, што трапіў на лекцыю доктара Аляксандра Батэка: «Распачнём вайну не на жыцьцё, а на сьмерць з д'яблам алькоголя, які адбірае ў нас лепшых людзей» — а хоць