Старонка:Швейк 1.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Нарэшце, ён заснуў са словамі, што ён патрабуе, каб яго улічылі за чалавека, які мае аднакавую вартасьць з сьвіньнёй.


∗             ∗

Калі назаўтрага ўраньні Швэйк увайшоў у пакой да фэльдкурата, той ляжаў на канапе і натужана разважаў аб тым, як магло здарыцца, каб яго так дзіўна аблілі, што ён прыліп штанамі да скураной канапы.

— Маю гонар далажыць, пане фэльдкурат, — растлумачыў Швэйк, — што вы ўначы...

Колькі слоў высьветлілі фэльдкурату, як глыбока ён памыляўся, думаючы, што яго нехта абліў.

Прачнуўшыся з надзвычай цяжкой галавой, фэльдкурат быў у панурым настроі.

— Ніяк ня ўспомню, — сказаў ён, — якім парадкам я трапіў з ложка на канапу?

— Вы там зусім і ня былі. Ці толькі мы прыехалі, адразу паклалі вас на канапу, бо далей у мяне не хапіла сілы.

— А што я нарабіў? Можа я чым напракудзіў? Ці ня быў я п'яны?

— Ушчэнт, — адказаў Швэйк, — як пласт, пане