Старонка:Швейк 1.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Швэйка, які надаваў яму таўхянёў і паклаў на сядзеньне.

— Я нечага хочу, — загарлаў фэльдкурат, — але ня ведаю, чаго! Вы ня ведаеце, чаго я хочу? — Адылі, што мне за клопат, чаго я хочу, — дадаў ён сур'ёзна і лагодна пахіліў галаву. — А вам, вашэці, таксама да гэтага клопату мала. Я вас ня знаю. Якое вы маеце права гэтак нахабна глядзець на мяне? Вы ўмееце фэхтаваць?

На момант ён стаў дужа заўзяты і памкнуўся сьцягнуць Швэйка з сядзеньня.

Калі Швэйк яго ўціхамірыў, не пасароміўшыся выявіць сваю фізычную перавагу, фэльдкурат запытаўся:

— Што ў нас сёньня: панядзелак ці пятніца?

Яму карцела таксама высьветліць, ці снежань цяпер ці ліпень, і наогул ён паказаў вялікія здольнасьці ставіць самыя рознастайныя пытаньні.

— Вы жанаты? Ці любіце вы швэйцарскі сыр? А ў вас дома былі клапы? Што, у вашага сабакі была чума?

Ён удаўся ў шчырую таварыскасьць. Ён рас-