Перайсці да зместу

Старонка:Чырвоная Беларусь. 1930. № 1.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

месяцы 1929 году запыталі, якая ўлада існуе ў Савецкім Саюзе, ён, доўга падумаўшы, адказаў: монархія.

А між тым адзінаццаць год назад гэта быў разьвіты чалавек: культурны францускі рабочы!


∗     ∗

І вось што дзіўна, незразумела ўва ўсёй гэтай — фантастычнай, але, на жаль, з пачатку да канца праўдзівай — гісторыі

Кулак Зянькевіч, які 11 год эксплёатаваў т. Марсэля.


Кулак Зянькевіч, які 11 год эксплёатаваў т. Марсэля.

Усе ў раёне добра бачылі эксплёатацыю кулаком свайго парабка, ніхто, ніхто за ўсе гэтыя адзінаццаць год ня ўзьняў пытаньня аб дзікай эксплёатацыі, не зацікавіўся яго лёсам, не запатрабаваў умяшаньня ў гэту абураючую справу органаў савецкае прокуратуры.

Ведаў пра гэта мясцовы сельсавет і маўчаў, хоць на адным з пленумаў яго і ўзьнімалася пытаньне аб Марсэлю. З чэрвеня месяца гэтага году актыўным селькорам быў паведамлены аб гэтым старшыня райвыканкому. Але ён налажыў на гэту справу сваю рэзолюцыю, нават не прасачыўшы правядзеньня яе ў жыцьцё. Ведаў пра гэта ўжо даўно і сельгасінспэктар, які таксама не рабіў ніякіх захадаў. І толькі напісаная селькорам корэспондэнцыя ў маскоўскі „Батрак“, які пераслаў яе Менскай прокуратуры, урэшце дамаглася свайго

І гэта здарылася толькі ў пачатку сьнежня 1929 году, г. зн. больш адзінаццаці год прыезду Марсэля ў межы БССР.

А дзе-ж былі партыйныя, профсаюзныя, комсамольскія, грамадзкія організацыі раёну, што думаў праз усе гэтыя адзінаццаць год мясцовы сельсавет?

Але сельсавет і цяпер займаецца вельмі дзіўнай справай. Ён старанна сьведчыць подпісы сваіх грамадзян, якія па просьбе кулака Зянькевіча пішуць заявы, што быццам Марсэля ніхто не эксплёатаваў, што Зянькевіч абыходзіўся з ім „пачалавечаму“.

Цяпер Зянькевіч арыштаваны, і прокуратура патрабуе ад яго выплаты парабку Марсэлю за 11 год год працы ўсяго, што яму належыць.

Але, патрабуючы ад імя абуранае савецкае грамадзкасьці самай суровай кары кулаку-эксплёататару, нам здаецца неабходным прыцягнуць да адказнасьці і шэраг бюрократаў, якія дапусьцілі ў сябе на вачох гэту эксплёатацыю.

Іх трэба моцна ўдарыць па руках.

— То, значыць, мяне ня выдадуць Францыі, вы ўпэўнены ў гэтым?

Твар, яшчэ з хвіліну назад вясёлы і жвавы, адразу робіцца нейкім чужым, напружана-змучаным. Вочы пудліва бегаюць па бакох вусны крывяцца ў жаласьлівую ўсьмешку.

Вынікі знахарскага „лячэньня“. Рана пагражала т. Марсэлю заражэньнем крыві.


Вынікі знахарскага „лячэньня“. Рана пагражала т. Марсэлю заражэньнем крыві.

— Я-ж нікому не зрабіў ніякага зла, — ціха гаворыць Марсэль, — Я толькі не хацеў паміраь за інтарэсы тоўстых грашовых мяшкоў. Я гэтак змучыўся!

І потым, набраўшы духу:

— Каб вы ведалі, як я іх ненавіджу!.. За што, за што яны маё жыцьцё загубілі, нашто было столькі мёртвых? А іх вось — тоўстаторбых — у траншэях мы ня бачылі!

За што, па чыёй віне разьбіта жыцьцё Бака Марсэля, чаму мільёны рабочых чатыры гады імпэрыялістычнае вайны забівалі адзін аднаго?

Гэта пытаньне яшчэ ня зусім зразумелае францускаму салдату, хоць ужо ён цяпер знаходзіцца на пэўным шляху, да яго ўсьведамленьня.

Трэба дапамагчы Марсэлю — нашаму брату па клясе усьвядоміць добра гэта пытаньне

Трэба на справе, давесьці яму, што ён знаходзіцца ў пролетарскай савецкай краіне, дзе эксплёатацыя чалавека ч лавекам караецца сурова і бязьлітасна. Трэба ўцягнуць Марсэля ў наша грамадзкае жыцьцё, у рабочае ассяродзьдзе. Трэба адкрыць перад ім цудоўную панораму нашага соцыялістычнага будаўніцтва, трэба запаліць яго патосам гэтага будаўніцтва.

тады Марсэль сам знойдзе адказ на сваё балючае пытаньне — за што ён пакутаваў і хто вінавайца яго пакуты.

Сусьветная пролетарская рэволюцыя прыдбае яшчэ аднаго стойкага барацьбіта для будучых крывавых клясавых барыкад.



ПАМЁР АКАДЭМІК Д. К. ЗАБАЛОТНЫ

Акадэмік Д. К. Забалотны за працай.


Акадэмік Д. К. Забалотны за працай.

16 сьнежня г. г. памёр прэзыдэнт Украінскай акадэміі Даніла Кірылавіч Забалотны.

Д. К. Забалотны нарадзіўся ў 1866 г. ў сям‘і селяніна. Скончыў матэматычны факультэт у 1889 г. і мэдычны факультэт у 1894 г.

З першых год савецкае ўлады супрацоўнічае з ёй. У часе наступу Юдэніча рэзка выступае на пасяджэньні Петраградзкага савету супроць белагвардзейцаў.

Апошнія годы нябожчык зьяўляўся прэзыдэнтам Украінскае акадэміі навук, правадзейным членам Усесаюзнай і Беларускай акадэміі навук, членам ВУЦВК і ЦВК СССР.

Шырокавядомымі зрабіліся яго вопыты імунізаваньня самога сябе халернымі забітымі вібрёнамі. У 1897 г. ён вывучае чуму ў Індыі. Далей, ён прымаў удзел у навуковых экспэдыцыях у Кітай, Могнолію, Пэрсію, Аравію і Казакстанскія стэпы. У 1908 г. вывучаў эпідэміялёгію халеры на Волзе і ў Пецярбурзе. Агульная колькасьць навуковых прац больш за 80.

Д. К. Забалотны быў заснавацелем і ганаровым членам Мікробіолёгічнага т-ва ў Ленінградзе, членам-заснаваўцаю Міжнароднага т-ва мікробіолёгаў, членам т-ва па вывучэньні тропічнае патолёгіі ў Парыжы. У пачатку 1929 г. абраны правадзейным членам Беларускай акадэміі навук.

Галоўнымі працамі яго зьяўляюцца: „Матэрыялы аб чуме ў Індыі“, „Досьледы па чуме“, „Халерная эпідэмія 1908—1909 гг. у Пецярбурзе“ і „Да пытаньня аб патогенэзе пранцаў“.