ГЭТА БЫЛО НЕ ПАД ВЭРДЭНАМ
Нарыс БЯЛІНЫ-ПАДГАЕЦКАГА.
Фото У. Азерскага.
ЗНАРАДЫ рваліся, кладучыся адзін каля аднаго і ствараючы. сваімі выбухамі глыбокія ямы. Зямля гула ад артылерыйскага агня. І здавалася людзям у акопах, што ўсе пякельныя сілы, спушчаныя з ланцуга, адтанцоўваюць на нашай вар‘яцкай плянэце свой дзікі танец. А горад з няпрыступнай цытадэляй панура стаяў сярод дыму і полымя, чакаючы вырашэньня свайго лёсу.
Гэта было ў 1916 годзе пад Вэрдэнам[1].
А ў гэты час, у кілёмэтрах дваццаці ад перадавых позыцый, рота аднаго з францускіх палкоў, выведзеная з бойкі, адпачывала. Змардаваныя, атупелыя ад артылерыйскага грукату салдаты сядзелі за столікамі напаўзруйнаванага знарадамі шынка і прагна пілі з сваіх паходных пляшак толькі што разданае ім чырвонае, як сама кроў, віно.
Заўтра яны адыйдуць яшчэ ў больш глыбокі тыл, адыйдуць на даволі доўгі цалкам заслужаны імі адпачынак. З заўтрашняга дня, на працягу цэлых двух тыдняў, ня будуць яны чуць гэтага артылерыйскага грукату, ня будуць у працягу цэлых двух тыдняў дрыжэць кожную сэкунду за сваё жыцьцё.
— Пяхотны полк у поўным складзе перайшоў на бок ворага! — раптам, як маланка, пранеслася па шынку вестка.
— Тра-та-та-та-та! — грае гарністы ўсім добра знаёмы збор.
І сумным прадчуваньнем сьціскаюцца сэрцы салдат, якія толькі што прышлі на адпачынак з перадавых позыцый.
Яны не памыліліся ў сваім прадчуваньні.
— Узяць карабіны, мяшкі на плячо! — чуецца з усіх бакоў поўны грознага значэньня загад начальнікаў.
Тады пачаўся проста-такі кашмар. Ш алёная язда ў цёмнай начы на аўтомобілях — язда праз калдобіны, праз ямы, па старанна ўзоранай артылерыйскімі знарадамі зямлі.
Усё бліжэй і бліжэй вэрдэнскае пекла… Усё бліжэй і бліжэй паласа крыві і сьмерці.
— Трэба запоўніць нашай ротай прарыў ворага, — чуваць сярод шуму і гулу тлумачальная каманда.
І далей цьвёрда і няўмольна:
— Гэй, наперад, у атаку на ворага!
Ня вытрымалі сэрцы змучаных вымуштраваных двухгадовай вайной людзей.
— Жыць, жыць! — кіпела ў іхных грудзёх.
— Жыць, а потым што-б сабе не было!..
У гэтую ноч нямецкае камандаваньне адзначыла ў сваім данясеньні добраахвотную здачу ў палон яшчэ добрае сотні пехацінцаў.
А сярод іх быў і рабочы Бака Марсэль — францускі салдат, якому асабістае жыцьцё было даражэй абароны чужых інтарэсаў імпэрыялістых.
∗
∗ ∗ |
— Дэзэртыр, ён дэзэртыр!..
Гэта думка ні ўдзень, ні ўначы не давала Марсэлю ані хвіліны спакою.
Значыцца, ніколі яму не вярнуцца на бацькаўшчыну, значыцца, там, рана ці позна, чакае яго ваенны суд і нямінучы… расстрэл.
А жыцьцё ў концэнтрацыйным лягеры для ваеннапалонных; сувязь з таварышамі, адурманенымі фанаьэрыстым патрыётызмам, якія зьдзекваліся над ім, як над дэзэртырам; потым лісты ад сваякоў з папярэджваньнем, каб ён не вяртаўся ў Францыю, — усё гэта зрабіла сваю справу.
Тав. Бака Марсэль.
Марсэлю пачынае здавацца, што, нейкія сакрэтныя агенты францускага ваеннага камандаваньня намагаюцца забіць яго, сьцерці з твару зямлі. Ён усё болей і болей замыкаецца ў сябе, унікае людзей, баіцца іх.
Ён ня вернецца на бацькаўшчыну. Ня вернецца, ня гледзячы на тое, што туга па гэтых родных краёх цалкам заўладала ім. Ня вернецца, ня гледзячы на замірэньні і, што пачалася ўжо рээвакуацыя ваеннапалонных. Гэта ён там, у Францыі, чакае яго ваеннапалявы суд і нямінучы — у 48 гадзін — расстрэл. Гэта-ж буржуазія — няхай то француская ці нямецкая альбо расійская, — усёроўна ніколі не даруе „трусам“. Ніколі не падаруе тым, хто адмовіўся да апошняе кроплі крыві змагацца за яе інтарэсы.
— У Расіі рэволюцыя, — кажуць Марсэлю салдаты з суседняга концэнтрацыйнага лягеру — расійскія ваеннапалонныя. — Хочаш ехаць з намі?
І Марсэль з прагнасьцю хапаецца за гэту прапанову расійскіх таварышоў. Ён тойма перабіраецца ў іхны лягер і хутка з чарговым эшалёнам пакідае межы Нямеччыны, накіроўваючыся ў процілеглы ад Францыі бок.
∗
∗ ∗ |
Канец 1918 альбо пачатак 1919 г.
Бака Марсэль — францускі салдат — у Менску.
Некаторы час ён працуе кашаварам у аднэй, што працавалі тады тутака, грамадзкай кухні.
А потым прышоў голад, беспрацоўе…
Няведаньне мовы, поўная адсутнасьць сяброў і знаёмых, страх перад тым, што яго спазнаюць і адправяць зноў у Францыю, дзе яго чакае расстрэл, — усё гэтае прымушае Марсэля ўнікаць людзей, бегчы з гораду, хавацца, хавацца, хавацца…
Як зацкаваны зьвер, блукае ён па вакольных вёсках, начуе ў лесе і ў полі, корміцца, чым папала. Ях зацкаваны зьвер, упарта шукае ён сабе логава, дзе можна схіліць стомлелую галаву, дзе-б хоць трохі можна было адчуваць сябе ў бясьпецы.
А думка аб крывавай расправе, што чакае яго на бацькаўшчыне, не дае яму спакою.
Нарэшце ён знаходзіць сабе прытулак. І знаходзіць яго… на хутары „Садкі“ (Амяльянаўскі сельсавет, Смалявіцкага раёну, Менскай акругі) у кулака Зянькевіча, які прымае яго да сябе на працу.
У кароткім нарысе аніякай няма магчымасьці апісаць падрабязна пакуту Марсэля за 11 год яго працы на хутары Зянькевіча. Досыць будзе сказаць, што кулак, які на ўсе сто процантаў эксплёатуе Марсэля, за ўсе 11 год не заплаціў яму за работу ні капейкі, што ён сьвядома трымаў яго ў цемры і няведаньні таго, як жыве цяпер краіна Саветаў.
А для таго, каб яшчэ больш прывязаць да сябе выгоднага парабка, каб яшчэ больш запужаць яго, яму гаварылі як найменей паказвацца на вочы людзям, бо іначай, бач, яго арыштуюць і адашлюць у Францыю, дзе яго чакае нямінучы расстрэл.
Марсэль зусім адзічэў за гэты час. Ніводнага разу за 11 г. ня быў ён у кіно. Усяго адзін-адзіны раз, і то выпадкова, быў ён на вясковай вечарынцы. У дадатак да ўсяго гэтага ён цярпеў ува ўсім страшэнную нэндзу.
Наколькі адзічэў гэты чалавек, які трапіў у кіпці хітрага кулака, можна бачыць па наступным: калі яго ўжо, ў сьнежні
- ↑ Вэрдэн — цытадэдя ў Францыі, дзе ў 1916 годзе адбываліся асабліва крывавыя бойкі.