Перайсці да зместу

Старонка:Чары першае любові (1927).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Быў тады студэнтам і даваў ёй лекцыі з матэматыкі. Прыходзіў кожны вечар і выседжаваў сваю гадзіну, пасьля ўсё даўжэй і даўжэй, аж пакуль не пакахаліся. Відацца маці падслухала іх гамонку, бо аднаго дня ў пакой, гдзе ішлі заняткі, увашоў бацька. Завыла раптам сэрца Бурневічанкі, адразу пачула нядобрае. Бацька выпрастаўся, бліснулі акуляры, у руках зашурчэлі паперкі-грошы.

Што было далей, добра ня ведае Бурневічанка, памятае толькі як скранулася з места і паплыла ўдаль столь над галавой. Нічога й нікога балей ня бачыла. На другі дзень яго толькі ўгледзіла, як выяжджала з маткай на вёску. Ён стаяў на вуліцы блізка іх хаты, у руках трымаў шапку. Вецер гуляў з яго густымі валасамі. Ці бачыў ён яе? Хіба што не. Замест вачоў былі чорныя ямы бяз дна, а зубы так моцна сьціснуты, аж жылы на шыі надзьмуліся й напружыліся.

Выдалася Бурневічанцы, што яна адзірвянела, не скалыхнулася, не ўздрыганулася. Толькі буйныя сьлёзы як гарэх сыпаліся з вачоў. Вось і канец яе каханьню. Балей ніколі не спатыкаліся.

Прыехала дамоў, здала пакункі на рукі Марцэлі, а сама як цень праскаўзнулася у свой пакой і ціхонька прычыніла дзьверы. Не хацела, каб яе Марцэлька бачыла, што яна будзе рабіць. Гэткія дні, як сёдня былі ў апошнія часы для Бурневічанкі вялікім сьвятам, бо ўдавалася ёй укінуць у сваю цяжкую скрыначку яшчэ некелькі круглых залатых манэтак, якія купляла раз у месяц ў месьце. Чула заўсёды тады, як бы прыліў нейкай таемнай моды ў арганізьме, жыцьцёвай энэргіі. Шмат іх ужо мела Бурневічанка ў скрыначцы на чорны дзень. І тым балей яна адчувала маральнай здаволеннасьсі, чым цяжэй прыплываў да яе гэты грош. Бо вельмі многа каштавала ёй гэта здароўя, нэрваў. Неяк ішло з усімі, апрача аднаго гасподніка з № 5. Быў ім зрэдукаваны пісар магістрацкі. Не плаціў ужо балей як тры месяцы. Кожны дзень лічыла сваім абавязкам Бурневічанка захадзіць у № 5, каб прыпомнецца неакуратнаму плацельніку, і ня надта лёгка ёй гэта было. Кожны дзень бачыла, як мітусіўся ў вокне бляды твар мужчыны і нарэшче заміраў гдзесь за шафай цёмнай кухні, або хаваўся за скрыню ў куту. На спатканьне выходзіла яго жонка, худзенькая надзвычайна і маленькая, як абшчыпанае куранё. Падобнасьць дапаўняў востранькі насок і кароткія спутаныя валасы, якія тырчэлі на патыліцы, быццам пакульле. Кінутая маткай на брудную падлогу трыгодняя дзяўчынка ледзь трымалася на сваіх рахіцічных ножках.

Найбалей злавала Бурневічанку тое, што гэтая брудная абарваная жанчына-птушка на кожнае яе слова адказавала голасам, як быццам яе хто рэзаў і дэманстравала перад ёй свае брудныя лахманы. Доўга крычэлі обедзьве жанчыын