Старонка:Чаму гэта так сталася?.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лёсу людзей, якіх таксама камуністы перацягнулі на свой бок.

Але справа ня ў гэтым.

Калі-б грамадаўцы фактычна мелі ў Саветах поўныя палітычныя правы, маглі-б працаваць згодна з сваім перакананьнем (калі такія ў каго-небудзь сказаліся) і камуністычная партыя лічылася-б з імі, як з палітычнымі дзеячамі — гэта адно.

Але калі-ж тая самая партыя бачыць у іх толькі шырму, за якой яна вядзе нячыстую гульню — справа зусім іншая. Нажаль б. грамадаўцы як раз і выконваюць роль гэтае шырмы, бо да нічога іншага яны ня здольны, — а самае галоўнае — мя маюць ні сілы волі, ні сваіх уласных перакананьняў. Не пасьпелі яны выехаць з Польшчы, як камуністы выпусьцілі аграмадную колькасьць брудных праклямацыяў, пад якімі выразна стаяў подпіс Б. Тарашкевіча. Многія хацелі-б верыць у тое, што подпіс гэты паложаны камуністамі бяз згоды гэтага апошняга.

Я асабіста думаю зусім інакш, і здаецца не памыляюся, калі скажу, што праклямацыі гэтыя падпісаў ніхто іншы, як сам Тарашкевіч, бо ён у сучасны мамэнт займае такое палітычнае становішча, пры якім можа выконваць толькі тое, што яму будзе прыказваць камуністычная партыя. I вось цяпер у мяне паўстае пытаньне — ці ўсё тое, што ён робіць, робіць з чыстым сумленьнем і з перакананьнем?

Каб адказаць на гэта, трэба перадусім ведаць, што было напісана ў тых агідных праклямацыях, пад якімі стаяў подпіс Б. Тарашкевіча. Там знаходзіцца ўвесь лексыкон камуністычнае партыі, няпрыстойная лаянка ўсіх беларускіх дзеячоў, маючых цывільную адвагу непадпарадкавацца камуністычнай партыі.

Разам з іншымі лаюць і мяне, але ў такі спосаб, якога я яшчэ не спатыкаў у сваім жыцьці. Чаго тут толькі няма: — „здраднікі, правакатары,