прыехаць у Менск—як кампартыя змусіла іх рабіць выступленьні проці Некрашэвіча, Лёсіка, Цьвікевіча, Смоліча і цэлага раду іншых выдатных беларускіх сілаў, абвінавачваючы іх у г. зв. нацыял-дэмакратызме.
Могуць змусіць і да іншых рэчаў, напрыклад; каб дамагаліся разам з камуністамі найвышэйшай кары для лепшых сыноў нашае Бацьнаўшчыны.
Выежджаючы ў Саветы яны павінны былі знаць, што могуць апынуцца ў такім прыкрым палажэньні, аднак для карьеры яны выехалі туды і трэба прызнаць, што сваім лёяльным захаваньнем у ўгоду камуністам—шмат прычыняцца да пагоршаньня лёсу арыштаваных беларускіх дзеячоў.
Як відаць гэтыя людзі дайшлі ўжо да таго, што толькі здольны бяскрытычна выконваць тыя загады, якія даюцца ім з гары і страцілі ўсякае нацыянальнае пачуцьцё і пачуцьцё грамадзкай справядлівасьці. З Тарашкевічам і ўсімі тымі, што выехалі разам з ім, сталася яшчэ і тая прыкрая рэч што ў сучасны мамэнт яны зьяўляюцца аб’ектам камуністычнай палітыкі і што тут найгоршае,—дык гэта тое, што ніхто з іх ня мае ніякае магчымасьці аказваць самага нязначнага ўплыву на гэтую палітыку. А ня могуць яны гэтага рабіць дзеля таго, што самі нават, каб і былі камуністамі—ніколі ня будуць мець даверу ў камуністычнай партыі.
Над імі заўсёды будзе вісець падазроннасьць у нацыянал-дэмакратызьме. У Саветах іх могуць толькі цярпець і пры першай магчымасьці іх пастараюцца ўсунуць куды небудзь у цень, выкарыстаўшы першапачаткова іх асабістыя вартасьці, як грамадаўцаў, адцярпеўшых цяжкія кары ў польскіх вастрогах.
Трудна сказаць, што з імі будзе далей, калі дыктатура кампартыі застанецца ў Расеі на даўжэйжы час, — у адным толькі можна быць пэўным, — што лёс іх можа аказацца ня лепшым ад