Перайсці да зместу

Старонка:Чаму гэта так сталася?.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

павадыроў Грамады зьявілася на мой пагляд бязумоўна патрэбным, пры тых абставінах, якія стварыліся. Я лічу, што ўсе тыя, хто пакінуў у сучасны мамэнт сваю Бацькаўшчыну і сваіх былых сяброў ня толькі на волі, але і па турмах—зрабілі вялікую палітычную памылку і здрадзілі нашай нацыянальнай справе.

Бязумоўна, кожны з выехаўшых асабіста выйграў, бо атрымаў усе грамадзкія правы, добра аплачаную працу, розныя прывілеі і г. д. Пакуль што іх ганаруюць, возяць па ўсей Беларусі, вымагаючы адначасна, каб рабілі на хвабрыках і за­водах даклады, уложаныя камуністамі, вывозяць на паказ у Маскву, а потым пашлюць у Крым, дзе яны будуць адпачываць у найлепшых курортах разам з камуністычнаю „элітаю“. Што там будзе далей няведама але пакуль што жывецца ім ня дрэнна.

Маё асабістае палажэньне куды горшае. Пазбаўлены ўсіх правоў, маю на руках чырвоны „воўчы пашпарт“, па якому абавязаны ўсюды, ку­ды толькі зьяўлюся мальдавацца, ня маю сталае працы, жыву ў недастатках, у кожную мінуту могуць схапіць і ізноў пасадзіць у вастрог для даканчэньня тэрміну кары і г. д. Але ня гледзячы на ўсё гэта, я лічу сваё палажэньне ў палітычным і моральным сэнсе куды лепшым ад таго, у якім апынуліся выехаўшыя. Трэба не забывацца таго, куды яны выехалі і хто зьяўляецца іх пратэктарам і палітычным кіраўніком. Іх вывезла з Польшчы і заапекавалася імі палітычна і матэрыяльна камуністычная партыя, а трэба ведаць, што дарма яна нічога ня робіць і рабіць ня будзе.

Апынуўшыся у такіх абставінах—яны павінны выконваць усё тое, што будзе вымагаць камуністычная партыя і яны будуць рабіць усё гэта ня столькі з перакананьня, сколькі з мусу, — і ў гэтым увес трагізм палажэньня Б. Тарашкевіча, Мятлы і інш.

Я перакананы ў тым, што не пасьпелі яны