Старонка:Чаму гэта так сталася?.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

самы час, калі за вастрожнымі кратамі сядзелі яшчэ нашыя сябры.

Тарашкевіч гэтага не зрабіў.

У нас ня было ніводнага агульнага паседжаньня, на якім быў-бы выслуханы ў гэтым пытаньні голас кожнага з звольненых.

Праўда, адзін раз мы сабраліся ўсе, за выняткам Мятлы, у мурох Віленскай Беларускаи Гімназіі па запрошаньню Р. Астроўскага для абгаворэньня школьных справаў і ўясьненьня сабе таго палажэньня, якое вытварылася ў гэтай гімназіі. Між іншым, на гэтым паседжаньні мы ўсе, не выключаючы і Тарашкевіча, нічога „фашыстоўскага“ і „здрадніцкага“ ў паступках Астроўскага не знайшлі.

Іншых паседжаньняў у нас ня было.

Тарашкевіч нешта рабіў цішком ад усіх, кожнага паасобна нагаварваў да выезду ў Саветы (у тым ліку і мяне) стараючыся адначасна, каб мы колегіяльна не змаглі абгаварыць гэтае справы.

Здаралася заўсёды нейк так, што калі напрыклад у Вільню прыежджаў Мятла, каб абгаварыць стварыўшаеся палажэньне — Тарашкевіч некуды прападаў і зьяўляўся толькі тады, кал. ня было ў Вільні кагоне-будзь з нашых сяброў. У выніку гэткай шахрайскай работы Тарашкевіча частка правадыроў Грамады і апынулася заграніцаю, пакінуўшы ў вастрогах сваіх б. сяброў.

Такі бясслаўны вынік я прыпісваю толькі таму, што Тарашкевіч сьлепа выконваў загады камуністычнае партыі і лічу, што было-б сваечасным, каб ён публічна выявіў нарешце свае адносіны да гэтае партыі—як у часы існаваньня Грамады, так і пасьля свайго звальненьня.

Зрабіць гэга яму вельмі лёгка, тым больш, што знаходзячыся за межамі Польшчы, яму ніякая небясьпека не пагражае.

Аднак, галоўная віна Тарашкевіча палягае на яго палітычным круцельстве, ні на кар’ерызь-