Старонка:Чаму гэта так сталася?.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ва Грэмады была зьліквідавана, у той спосаб у які хацеў гэта зрабіць тагачасны Урад.

Камуністы баяліся, што грамадаўцы апынуўшыся на волі і зьехаўшыся разам на якім-небудзь зьездзе, могуць прыняць пастановы, якія будуць разыходзіцца з іх партыйнымі „дырэктывамі“.

Была ў іх і тая небясьпека, што грамадаўцы пачнуць пераходзіць у лягер г. зв. „беларускае санацыі“, ці які небудзь іншы.

З другога боку Кампартыі было куды выгадней, каб грамадаўцы сядзелі ў вастрогах як ма­га даўжэй і гэтым самым давалі тэму да камуністычных гутарак пра надзвычайны нацыянальны ўціск у межах Заходняе Беларусі.

Нажаль Польскі Урад тым самым, што затрымаўся на поўдарозе з ліквідацыяй справы Грамады, толькі памагае камуністам у іх баламутнай працы.

Тарашкевіч і ў гэтай справе паступіў так, як ня мог паступіць запраўдны грамадзкі дзеяч.

Як старшыня Грамады, ён павінен быў склікаць хоць адно паседжаньне звольненых грамадаўцаў і паставіць пытаньне: „Што рабіць далей?“

І калі-б выявілася, што большасьць лічыла-б гэтае звальненьне непатрэбным і шкодным для беларускае справы, тады аставалася-б толькі выпусьціць на тым самым літографе, на якім цяпер распаўсюджваюцца яго камуністычныя „творы“ адозвы да беларускага народу з пратэстам проці тагачаснага ўраду, а самым ізноў сесьці ў вастрог.

Калі-б большасьць адобрыла крокі беларускай санацыі ў кірунку нашага звальненьня—тады трэба было-б дачакаць канца гэтай справы, а потым прыняцца за культурна—асьветную і гаспадарчую працу, выкінуўшы камуністаў з тых арганізацыяў, дзе яны толькі прыносілі шкоду ў нашай справе. Трэцьцяга выхаду не магло быць, бо я лічу, што ніякая шануючая сябе калегія не маг­ла вынесьці пастановы аб выезьдзе заграніцу у той