Перайсці да зместу

Старонка:Чаму гэта так сталася?.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

га за згодаю самога Б. Тарашкэвіча, як старшыні Грамады. У той час, як яна пачалася, я ў студзені 1930 г. быў пераведзены з Равіча ў Вільню, дзе меў судовую справу за ўдзел у дэманстрацыі і на „Лукішках“ спаткаўся з Тарашкевічам, з якім сядзеў па суседству.

Да мяне прыходзіў на пабачаньне гр. Р. Астроўскі, прыходзіў ён і да Б. Тарашкевіча і тады гэты апошні даў парную згоду на тое, каб Астроўскі рабіў усё патрэбнае для ліквідацыі грамадаўскае справы і да звальненьня ўсіх грамадаўцаў.

На турэмных спацырах, якія я адбываў з Та­рашкевічам мы ў двох абгаварвалі стварыўшаеся палажэньне і тады ён зусім ясна і станоўча стаяў за тое, што рабіў Астроўскі ў гэтай справе. У гутарках са мною ён разьвіваў тую думку, што па звальненьні трэба заняцца культурна-асьветнаю працаю ў нацыянальным кірунку, якая ў нас пастаўлена так слаба. Зайшла неяк рэч пра магчымасьць выезду па звальненьні ў Саветы і Тарашкевіч кінуў вельмі характарную для яго фразу: „Усё тое, што творыцца ў Саветах, шмат лепей сачыць здалёку, чым бачыць там на мейсцы.

Для мяне было зразумелым, што ў яго няма ніякага намеру ўцякаць заграніцу. Але, як відаць, яшчэ мала я пазнаў тады Тарашкевіча. Здарылася зусім іншае, чаго ніхто ня мог спадзявацца і здарылася як раз у той час, калі акцыя па ліквідацыі справы Грамады толькі што распачалася. Як вядома першы ў красавіку быў звольнены Тарашкевіч, потым Бурсэвіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла і апошнім я—у ліпні месяцы мінулага году.

Тарашкевіч ня мог нават дачакацца пакуль звольняць П. Валошына, а за ім і рэшту грамадаўцаў і, ў кастрычніку месяцы мінулага году ра­зам з іншымі выехаў заграніцу.

І гэты крок, я лічу, ён зрабіў па загаду кампартыі, якой бязумоўна было нявыгадна, каб спра-