Перайсці да зместу

Старонка:Чаму гэта так сталася?.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бліжэй пазнау я Тарашкевіча падчас нашага супольнага вастрожнага жыцьця і пераканаўся, што з яго вельмі слабы палітык. Чалавек гэты любіць розныя авантуры і здаецца ўсё сваё жыцьцё пабудаваў на іх. Варта толькі прыпомніць радыкальныя зьмены яго „орыентацыяў“, дзе чыста ідэёвыя матывы гралі амаль ці не апошнюю ролю.

I цяпер я гляджу на яго выезд з Польшчы і падпарадкаваньне Камінтэрну разам з сваімі таварышамі, як на шкодную для беларускай справы авантуру, узяўшы пад увагу яшчэ і тое, пры якіх умовах ён ыйшаў з вастрогу, пакінуўшы там сотні грамадаўцаў і нават сваіх найбліжэйшых сяброй, як напр. б. пасла П. Валошына. Ніякіх ідэйных матываў у гэтым выезьдзе я ня бачыў і перакананы, што тут мы маем дачыненьне з звычайным кар’ерызмам і матэрыяльнымі вырахаваньнямі.

Людзі, якія у часы свайго „паславаньня“ адбіліся ад нармальнай працы і прывыклі жыць на шырокую нагу, маглі выехаць толькі туды, дзе яны спадзяюцца зрабіць сабе кар’еру… Гэтых людзей больш ад мяне знае гр. Ю. Сабалеўскі, адзін з арганізатараў Грамады і б. пасол, які на маю думку, павінен забраць голас у гэтай справе і выявіць перад грамадзянствам усё тое шкоднае, што імі было зроблена для беларускай справы.

Між іншым, ён павінен-бы расказаць і аб тым, як дзякуючы агавору Рак-Міхайлоўскага і іншых ён быў заарыштаваны і пасаджаны у вастрог…

Тарашкевіч, які ніколі не гаварыў таго, што думаў, а заўсёды стараўся лгаць, які ніколі зда­ецца, ня меў цьвёрдых перакананьняў, астаўся верным сабе да апошняга дня і да апошняга дня вёў нявыразную, двулікую палітыку, якая вельмі яскрава выявілася ў часы акцыі па звальненьні з вастрогаў б. грамадаўцаў.

Павінна быць ведама нашаму грамадзянству, што гэтая акцыя была пачата групаю Астроўска-