Іезуітаў вучоных, здольных Бога і чорта зманіць,
Дыпляматаў хітручых, што за пекнымі словамі
Чорныя, злыдныя думкі хаваюць…
Каб зьдзівіць — панабралі з сабой рожных рэчаў заморскіх,
Убраліся ў адзежы вытворныя,
Каб ня гэтак дык так, а не так дык вось гэтак,
І ўселякімі чынамі абайсьці, абмыліць, абхітрыць
Літвіноў з беларусамі.
Прыезджаюць і кажуць гэтак лісава-хітрысна:
„Князі-ваяводы літоуск-беларускіе!
„Паслухайце нас з Польшчы пекнай прыехаўшых.
„Мы вам праўду згаворымо,
„Праўду надта патрэбную,
„Каб вы ведалі — навучыліся,
„Як ад дзікасьці вашай пазбавіцца…
„Выбачайце вы нас, але-ж вы — азіяты!
„Ваша вера паганская, вашы звычаі дзікія,
„Ваша мова — лясовая, ваша мова барбарская,
„I адзеты вы ўсе, горш чым хлопы вясковыя…
„Пялядзіце на нас, на адзежы прыгожыя
„І на дзівы нашы заморскія…
„А час будзе вольны ў вас, князі-ваяводы,