Гэта старонка не была вычытаная
Трэба ўсім беларусам-селянам
Аб’еднацца, і зліцца і мэтай паставіць;
Усё глыбей і мацней сваім плугам араць,
Каб з карэньнямі кветачкі рэзаць.
Разам ўсей грамадой выхадзіць на пакос,
Нагастрыўшы ўсе косы селянскія,
Каб сьмялей і мацней і шырэй
Пасьцінаць ўсе атрутныя кветкі,
А далей… а далей, каб насеньня не далі
Усіх у Варшаву паслаць…
Хай палічуць іх у Сэйме варшаўскім!…
Толькі гэтакім чынам, грамадзкім змаганьнем
Дасягнуць можна мэты жаданай.
Беларусы — селяне! вы павіны змагацца,
Змагацца агульнай вялікай сям’ёй,
Каб пасохлі ўсе кветачкі польскія
І дарогу да вашай зямлі каб забылі
Як забылі ужо да літоўскай!
|}
