„Ўрэшце… нішто! Мы будзем сеяць,
„Будзем садзіць, пільнаваць, ратаваць…
„Дайце час, Літвіны, Беларусы,
„Дык праз сотню гадоў (а можа хутчэй)
„Столькі кветак мы тут распаўсюджым,
„Што забудуць селяне пра бульбу і хлеб,
„Упіваючысь пахам паляцкім!
(„А мы будзем працаю іх карыстацца
„І кішэні грашмі набіваць“…)
∗
∗ ∗ |
З той пары шмат гадоў прамінуло…
Больш як сотню гадоў іезуіты, ксяндзы,
Дыпляматы, пісакі варшаўскія
Ўсё ўбівалі ў селянскія голавы, —
Што паны — між селян,
А маёнткі — між весак —
Гэта — „кветкі заходняй культуры“;
Што селяне Літвы, жыхары Беларусі,
Ўсе тут людзі, іх вёскі і праца
І ўсё гэта разам сабраўшы, —
Толькі — грунт, толькі — гной,
Каб расьлі гэты польскія кветкі…
Што было паскудна і дзіўна:
То — ня толькі жыхарству Літвы, Беларусі,