Перайсці да зместу

Старонка:Чаму-ж усыхаюць кветачкі польскія на гною Беларуска-Літоўскім?.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Гэтых кветак паляцкіх пахучых!…
„Хай прышлюць!… Хай растуць і ў нас
„Яшчэ новыя кветкі… замежныя.
„Калі пекныя будуць і паху дадуць,
„Дык пасадзім расьці і цьвясьці
„На уцеху дзяцей нашых мілых…
„А калі ўсё — мана… і збадаемо мы,
„Што паляцкія кветкі — атрута,
„Дык затопчемо, знішчымо іх,
„Як тую крапіву прыплотную!“…


∗                    ∗

Праз неякі час, беларусы з літоўцамі
Азірнуліся… — вачам не паверылі:
Ў Беларусь і ў Літву панаехала
Ўсіх гатункаў і масьці і колеру
Шмат паноў і поўпанкаў варшаўскіх…
Сьпешаюцца зямлю купляць, будавацца,
І дзе-недзе імкнуцца селян абіраць,
Карыстаючысь іх цемнатой ды пакорай…

Ось пытаюцца гэтых наезьнікаў
Ваяводы літоўск-беларускія:
„Хто паслаў вас? Адкуль вы?
„І чаго вы так пхаецесь
„У землі нашыя, землі селянскія?
„Што згубілі вы тут чы пакінулі?…“