Гэта старонка не была вычытаная
„Гэта прыкрая… гнойная справа:
„Баімось, кабы гной беларуска-літоўскі
„Не пашкодзіў бы кветкам варшаўскім…
„Але… ўсё-ж такі кветачак польскіх,
„Кветачак пекных, пахучых
„Мы вам прышлём.
„Калі-ж прыдзецца блага
„Кветачкам нашым каханым…
„Мо’ варшаўскіх садоўнікаў
„К вам мы дашлем
„І яны, дзе патрэба, —
„Дзе шкоду гной робіць, —
„Аздабляць, выкідаць яго будуць
„Па рэцэптам варшаўскім…
А прамовіўшы так, сабраліся паны
І паехалі зноў да сябе,
Каб ў Варшаўцы сваей поў вар’яцкай
Баляваць сваю хітрасьць цаляцкую.
Літвіны з беларусамі хоць сур’езныя людзі былі
(І падчас добра ляхам патыліцу „грэлі“),
Яны так мяркавалі з народам сваім:
„Што-ж селяне — браты,
„Не злякаемось мы