Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Поэта-романіста
(пайшла такая мода!)
аблае мешчанінам,
злачынцам зробіць шкодным…

… Зірнула сонца яснае
ў ягонае акенца,
і — ён пралез у шэрагі
савецкіх вылучэнцаў.

Амэрыкан кар‘epa!
Партмаксымум!
Fiat!

І выкшталцоны шляхціц
ледзь-ледзь не дыплёмат.
А ўсё-ткі
і портфэль,

і тон,
і партбілет, —
пралаза, ветрам шыты,
спрытны прайдзісьвет!

А ў кума імяніны,
і слухае зямля —
грузінскую лезгінку,
малітву Шаміля.

Стаіць Fiat-машына,
і слухае шофэр.