Гэта старонка не была вычытаная
організуючы штаб контрабанды.
Праз час, незадоўга,
ён тут, сярод нас —
пераніцованым
ў нашынскі бляск
Сьпярша —
рэгістратар.
Затым —
дзелавод.
Дав-вай!
Kap‘epa!
Поўны ход!
Раён, затым акруга…
Ледз-ледзь не дыплёмат —
на курсы выяжджае
ў славуты Ленінград.
Вярнуўся ён, як крытык,
а крытык — чорта два.
Што чалавек — то плечы,
на плечах — галава.
Расьце, расьце поэзія,
а крытыкі няма.
Таму і хлеб харошы,
і слава задарма.