Тэрмін пройдзе ў цьмянай славе,
глянь — доцэнт як трэба стаў,
і ня скажа больш — „панздравіў“
прыгажэй за — „прывітаў“.
Многа ў нас такіх зьбярэцца.
Што-ж ты зробіш? Як бяз спэцаў
абыйсьціся?.. Пачакаем.
Спэц, як хлеб. Пара такая.
А доцэнт? Ну, хто ня знае, -
спэц такі, як я кітаец,
З нашай мовы скажа слова…
Брызгне ухмылкай ішака.
Пару слоў з другое мовы…
— Звоніць — звон без языка.
Як каромысла, на носе
шкло для важнасьці ён носіць.
Па абмылцы, часам, прэса
клічку дасьць яму — профэсар.
Раз — профэсар? — Ясна, з мовай
знацца не абавязкова.
Шэсьць казырных — выйгрыш мірны,
а на сем — рыскне і трус.
І доцэнт. як туз казырны,
— Чым паб‘еш казырны туз?
І раптам песьню абарвала,
як струну цымбалаў,
сырэна аўто.
— Хто-ж гэта, хто?
Машына стала.
Ён пайшоў у асабняк.