Гэта старонка не была вычытаная
У гуках музыкі абодва ўспаміналі
пару юнацкую, шчасьлівую вясну.
Яна спыталася і ціха так, таемна:
— Ты помніш Крым? Цыкады там пяюць…
— Я помню, любая…
— Калі табе прыемна,
Твой верш, ён, праўда — мой,
Табе я прапяю:
На беразе Чорнага мора
Рассыпаў я думкі сузор‘ем.
І як не маліцца прасторам
На беразе Чорнага мора?
Рассыпаў я думкі сузор‘ем.
І моўчкі стаю ў задуменьні.
Гатоў нават стаць на калені
На беразе Чорнага мора.
І як не маліцца прасторам
Вольніцы сілы і славы?
Штось раптам крыляцца праявы
На беразе Чорнага мора.
А вечар запальвае зоры
У горах высокіх, каменных.
Люблю я стаяць задуменным
На беразе Чорнага мора…