Гэта старонка не была вычытаная
11
Асабняк. Закрыты вакяніцы.
Наўкол цьвіце вішнёвы маладняк.
Сюды сабраліся на радасьць весяліцца,
сюды на радасьці сабралася радня.
Пакоі сьветлыя, прасторныя пакоі!…
Радні сабралася дзесяткаў, мабыць, тры.
Жанкі вясёлыя з „узвышаным“ настроем,
у кожнай кроў румянцамі гарыць.
Ужо, як водзіцца, заўсёды ў кожным доме
жанкі зьбіраюцца, і кожная, як сьлед,
перабіраюць фотографіі ў альбоме,
захапляюцца, сустрэўшы свой портрэт.
Гадзіньнік стрэлкі ўгору падганяе,
ударыў „поўнач“ звонкі малаток.
Мужчыны ў прэфэранс захоплена іграюць,
другія цешацца ў спакойнае лато.
Сястра доцэнта йграе на роялі.
Прад ёй поэт пакорна стан сагнуў.