Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Расіец заўзяты ў расійскім парадзе,
выходзіў палякам на польскі парад.
Цяпер беларус пры Савецкай уладзе,
які дабрадушны Савецкі ўрад.

Крытыкам стаў пролетарскай культуры,
чужы хто — ён „крые“, бярэ гонорар.
Знаёмаму — славу ў рэспубліцы бурна
заўзята стварае філёзоф-ліхвяр.

Час прабягаў… Злосьцю паколаты,
каб забясьпечыць спакойны сон —
дастаў ён з-пад прыпека
скрыначку золата
і любаваў даваенны звон.

Затым падлічаў ён запасы даляраў,
і ня вячэраў, бо заўтра на звод —
трэба патраціцца на акуляры,
— Б‘ачце, зусім непрадб‘ачны расход!

Лёг у пярыну і помстаю лютай
рашыў ён за гэткі няведамы зьдзек,
кума пакрыць па традыцыі — крута,
каб помніў, што крытык —
бой-чалавек!

А не, калі справа ня гэтак паверне,
грошы сабраў, дык чаго бедаваць?
— Паеду дамоў у Цьвярскую губэрню,
плёвая справа дыяканам стаць!..