Гэта старонка не была вычытаная
Цяпер этнограф досьледы праводзіць
над нашай глебаю, над скарбам таямніц,
А ўсё яшчэ і сьледу не знаходзіць
багацьця нашага захованых крыніц.
Але, рэч ведама,
як спэц, амаль адзіны,
ён атрымоўвае з нагрузкаю аклад.
І нат яшчэ ўзбагачан новым чынам —
у акадэмікі чацьверты кандыдат.
Казаў начальству ён:
— Вайна хай загрукоча —
Чырвонай арміі мы верныя сыны.
І ў грудзі б‘е сябе, і хітра жмурыць вочы,
бо у камізэльцы схована „отсрочка
на два месяца в случае войны“…
Эх, дыплёмат! Эх, бедная краіна,
калі этнографам становіцца хірург…
................
Ён сёньня змораны,
ну, проста сілы гінуць,
ну, проста ён бяз сіл наводзіць манікюр.