Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

8

Этнограф, — (О, бедная краіна!..)
Па профэсіі, між іншага, хірург…
Ён сёньня змораны
ну, проста сілы гінуць,
ну, проста ён бяз сіл наводзіць манікюр.
Гады ляцяць, сівеюць бровы.
Калісь было —
бурліла ў жылах кроў.
Калісь было —
адным гаручым словам
ён замяняў звычайных сотню слоў.
Калісь было… Стагналі ў завірусе,
стагнаў народ, як поле ў буйны град.
Калі-азёры сьлёз
расьлі на Беларусі,
ён на Ўкраіне быў,
там быў ён — дыплёмат.
І там-жа кума ён сустрэў аднойчы.
Пасябраваліся. І, з тых часоў былых,
адным агнём у іх пылаюць вочы,
адным імкненьнем б‘ецца сэрца ў іх.