Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

5

І тут-жа ў браме
звоніць нажамі,
вітае прадвесьню
вытворчая песьня:
— Сып, бяжы,
ўгару,
угрунь.
Вастру
нажы,
нажы вастру.
Гэй, жар, брусок,
Яшчэ разок,
яшчэ разок —
блішчыць лязо!
Ўгару,
угрунь
бяжы,
ляці,
— чые нажы?
Плаці!