Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

7

Ідзем наперад мы, і цені з намі йдуць.
Мы карчуем пні —
яны ў кустох прылеглі.
Ну, а дай спаткаць нам ворага-бяду, —
адышлі-б адразу,
Ой, — адразу-б зьбеглі!..

І як хораша было-б яно цяпер!
О, як хораша было краіне нашай!
Я ад сэрца, шчыра, напісаў-бы верш,
яго назваўшы скромна —
урачыстым маршам.

Руку таварыша, як любы свой багнэт,
сьціснуў моцна! Радасьцю я ўзрушан!
— Наіўнасьць шчырая,
яны жывуць як сьлед,
жывуць, прыкрыўшыся
савецкім дабрадушшам.

|}