Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— О, рукі хамскія! Ніжэй схіляйце карак…
Княгіня выгнала сялянку у бядзе.
І тут-жа вызвала прэм'ер-вэтэрынара
за шчанятамі і сучкай даглядзець.

— О, ня прымаць яе! Хто прыме — прэч за ёю!..
А ноч сьцюдзёная… Яна і не адна,
з дачкой маленькаю, гаротнай сіратою.
Ім сьвет цяпер? — Пясчаная труна.

Бясьсільлем кроў пакрыўджаная стыне.
— …Ідзеце, ножанькі, жабрачыць пад царкву… —
Бо хто асьмеліцца ўладарніцы-княгіні
ня схіліць з пакорай галаву?

Шчанё аплакалі, і блізка ля тэрасы
вырас кветкамі асыпаны курган…
А ў полі восенскім крыляўся-віўся ласа, —
над уміраючай сялянкаю груган.

Наступным днём прэм‘ер праездам бачыў,
як маці мёртвую хацела ажывіць —
і пацалункамі, і ласкамі, і плачам
сірата сялянскае крыві.
Падбегла, ўбачыўшы жывога чалавека,
як ліст калоціцца, працягвае руку.
Ён адагнаў яе адным ударам стэка,
як кат, скрывавіўшы дзяціную шчаку…
................
................