Перайсці да зместу

Старонка:Цені на сонцы (1930).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2

Другі герой… Няма тае дарогі,
дзе не рассыпаў-бы імкненьні ён свае.
— Ну, што зрабіць, каб стаць бліжэй да бога?
Маліцца? — Мала, часу не стае…
Але рашыў. І, змрочнасьцю пакрыты,
у манастыр пайшоў, схіліўшы галаву:
— Быць ня быць! Дадуць архімандрыта,
не, ідрытваю, — іначай зажыву!..
І не далі. І ён зажыў іначай…
і не спазнаць праз тыдзень альбо два:
мову вывучыў; стаў езьдзіць, як дакладчык,
рваць карані, пусьціла што царква.
Калісьці сам быў старастам царкоўным.
(Ці-ж мала пуцявін у наш двадцаты век?)
Ён знае, дзе й каму зьняць шапку, —
бязумоўна —
ён бывалы, спрытны чалавек!
Барада адна — архімандрыта варта,
таму мо‘ й вылучэнцам стаў, як на бяду.
І гляньце — сёньня ён дырэктар не на жарты.
— Фрэнч далоў! Падайце мне сурдут!