Перайсці да зместу

Старонка:Цені й блескі (1935).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Культура нацыянальная формай, а камуністычная зьметсам — азначае культуру, твораную і выяўляную ў мове кожнага народу і, дзе гэта толькі можна, выражаючую і носячую на сабе філёзофічную ідэолёгію матар‘алізму, ці, апёртага на ім, філёзофічна-грамадзкага камунізму. У ССРР, як бачым з гэтага лёзунгу, культуры пастаўлены даволі вузкія рамкі, у якіх кожны народ, праўда, мовай сваей можа карыстацца, але выключна, як правадніком ідэяў матар‘ялістычнага камунізму. І сапраўды, сучасная савецкая культура, а ў яе ліку і беларуская, сьцісла ў гэтых рамках і адбываецца, носячы на сабе ідэовы выключна матар‘ялістычны характар.

Вось-жа ў культуры, творанай у гэткіх рамках, лёгка дагледзіць недахопы яе і цені, яе крычачую аднабокасьць. Прадусім гэта культура выключае элемэнт нацыянальны, выключае паняцьце народу, як грамадзкай групы, сьведамай сваей асобнай нацыянальнасьці. Аб гэтым сведчыць усё апошніх гадоў беларускае ў БСРР краснае пісьменства, гуманістычныя навукі, школьныя падручнікі і інш. У гэткай культуры кожны народ уважаецца фактычна за этнос, за этнографічную, нацыянальна-неасабовую масу. Тымчасам народ як нацыя, як сьведамая нацыянальна адзінка, — гэта ўжо ня маса, ня этнос, а вырасшая з яго грамадзкая асоба. Калі-ж ідзе аб культурныя вартасьці і творчыя здольнасьці масы і масавай адзінкі — дык ясна, што ў першай яны мінімальныя, прымітыўныя, а ў другой вялізарныя, неагранічаныя. Тут гэткая самая заходзіць розьніца, як і ў паасобных адзінках: у прымітыўнай, без разьвіцьця асабістай людзкой сьведамасьці, і ў культурнай, з разьвітымі асабістымі індывідуальнымі культурнымі амбіцыямі.

Цень такой анацыянальнай культуры ў тым, што яна ў сваім творчым працэсе, над многімі творчымі вартасьцямі і магчымасьцямі ў народзе, як нацыі, пераходзіць да парадку дзеннага, сама стаючыся анэмічнай і бледнай.

Гэная анэмічнасьць у савецкай культуры, творанай згодна з вузкімі рамамі ведамага нам лёзунгу, кідаецца ў вочы ня толькі дзеля адсунасьці ў ёй нацыянальнага ідэалістычнага элемэнту, але так жа дзеля адсутнасьці ў ёй усякага ідэалізму. Нядаўна ў Маскве паявілася трэцяе выданьне „Избранных стихотворений и поэм“ Лермонтова. Вось-жа рэдактары камуністы павыкідалі з яго ня толькі ўсё тое, што мае рэлігійны характар, але нават вось такое выражэньне: „За злато совесть і закон готов продать охотно он“, у якім гаворыцца аб сумленьні. Гэткага-ж скрайна матар‘ялістычнага аднабокага характару ўсё беларускае пісьменства ў БССР. Ясна, што гэткае культурнае творства, як яўна аднабокае, ёсьць убогім, бо пазбаўленае тых шырокіх творчых магчымасьцяў людзкой душы, якія яна мае і да якіх усьцяж імкнецца і ў галіне жыцьця чыста духовага, ідэалістычнага.

Недахоп, цень такой аднабокай, матар‘ялістычнай куль-