Гэта старонка была вычытаная
ледзь ногі валачыў і страціў усякую здольнасьць наогул адрозьніваць легальнае ад нелегальнага.
Фр. Багушэвіч меў значны ўплыў на іншых пісьменьнікаў, аб чым сьведчыць, напрыклад, прызнаньне Цёткі, што адзін зборнік сваіх вершаў яна назвала "Скрыпка Беларуская" пад уплывам прадмовы Ф. Багушэвіча да свайго зборніку "Смык Беларускі", у якой ён гаворыць, што будзе лічыць сваю мэту дасягнутай, калі яго зборнік каго-небудзь заахвоціць скласьці "скрыпачку". Вось, як сьведчыць Цетка, яна пад уплывам гэтай прадмовы і напісала "Скрыпачку".
І сапраўды "Смык" Багушэвіча і "Скрыпка" Цёткі сыгралі сваю рэволюцыйную ролю ў справе рэволюцыянаваньня беларусаў і нацыянальнага іх самавызначэньня.