Старонка:Царскі суд.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзеныя ў вершы факты. А потым, гаварыў абаронца, гэта справа мінулага, справа гісторыі, - як аўтар, так і выведзеныя ім асобы даўно-даўно памерлі.

Яшчэ больш кур'ёзна вышла з другім пунктам абвінавачаньня. Прокурор, адзначаючы верш "Ахвяра" абвінавачваў выдаўца В. Інаноўскага у падбухторваньні сялян на клясавую барацьбу з панамі. Абаронца-ж Гольдштэйн, разьбіваючы гэта абвінавачаньне, даводзіў, што гэты верш-ня столькі заклік да клясавай барацьбы, колькі пераказ эвангельскіх запаведзяй у поэтычнай форме. Вось урывак з гэтага вершу - грамадзянскай малітвы:

"Маліся, бабулька, да Бога.
Каб я панам ніколі ня быў:
. . . . . . . . . . . . . .
Каб людзей прызнаваў за братоў,
А багацтва сваё меў за іх;
Каб за край быў умерці гатоў;
Каб ня прагнуў айчыны чужых;
. . . . . . . . . . . . . .
Каб ня здрадзіў за грошы свой люд...

Верш "У судзе", які зьяўляецца сатыраю на тагочасны суд, быў першым зьмешчан у нелегальным "сынодальным выданьні" „Песьні" і дэклямаваўся часта вучнёўскаю моладзьдзю на вечарынках і концэртах. Выданьне гэтага вершу інкрымінавалася выдаўцу В. Іваноўскаму, як супроць урадавы акт і заклік да клясавай барацьбы. Прыцягнуты па гэтай справе да адказнасьці аўтар на суд не зьявіўся, бо быў ужо ў магіле.

Побач з гэтым мне ўспамінаецца яшче адзін эпізод. Раз, яшчэ да імпэрыялістычнай вайны, гурток студэнтаў беларусаў у Пецярбургу наладжваў вечарынку. Аўтару гэтых радкоў прышлося рыхтавацца да дэклямацыі вершу Ф. Багушэвіча "Быў у чысцы". І вось тэатральная цэнзура, куды пасылаўся ўвесь рэпертуар вечарыны на дазвол, выкасавала найбольш агітацыйныя месцы з гэтага вершу[1]. Карыстаючыся-ж тым, што беларусы добра "пачаставалі" гарэлкай прыстава, які сядзеў на вечарыне ў якасьці прадстаўніка ўлады, я гэтыя месцы, дэклямуючы, яшчэ мацней падкрэсьліў, тым больш, што я быў загрымаваны. Суфліраваў мне Тарашкевіч (цяперашні беларускі дэпутат польскага сойму).

Такім чынам з дэклямацыі верша Ф. Багушэвіча вышаў цэлы мітынг. А пасьля концэрту беларусы так напаілі прыстава, што ён

  1. Увага. Радкі, выкасаваныя цэнзураю:

    "іду і мяркую: ці то цяпер шчасьце,
    Як паноў ня стала, ці то была доля?
    І лічу на пальцах: паншчызны дванасьце,
    А гадоў да трыццаць, як настала воля...
    Там быў аканом, камісар і цівун,
    Намесьнік, лясьнічы, хмістрыня, паны,
    І кожны меў права ўзяць за бізун,
    І кожны меў права да нашай сьпіны...
    А цяпер... Ой, штосьці кепска выходзе,
    Цяпер ці ня болей настала паноў...
    Ня надта свабодна у гэтай свабодзе
    І давай я лічыць паноу новых зноў:
    Стараста, соцкі, пісар, старшыня,
    Пасрэднік, ураднік, асэсар і суд,
    Зьезд міравы, прысуцтвы і сход...
    Аж паднялася са страху чупрына,
    Аж пальцаў ня стала на ўвесь гэты шчот,
    А пальцамі-ж трэба карміць гэты люд.