Перайсці да зместу

Старонка:Хто вінават?.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каталічка Ядвіга ўгаварыла Ягайла прыняць каталіцтва і ўвесь час пасьля шлюбу патурала свайго му­жа, каб ён свой народ прымусіў перайсьці ў каталіцкую веру. Каб здаволіць сваю жонку і польскі сойм, Ягайло шчыра ўзяўся пашыраць каталіцкую веру паміж свайго народу, пагражаючы упорным цяжкой ка­раю, а самаахотна прыймаючым каталіцкую веру вы­ даваліся рожныя падарункі.

Беларусы і літоўцы ўбачыўшы, шго іх князь Ягайло занадта паддаўся польска-каталіцкім уплывам, не захацелі яго слухацца і выбралі сабе новага князя Вітаўта, а Ягайла з жонкаю выехаў у Варшаву.

Цікава, што карону, якую паслаў рымскі папа Вітаўту, палякі ў Кракаве ўкралі ад Вітаўтавых паслоў.

Шлях ад Польшчы ў Літоўска-Беларускае князьство зроблены шлюбам Ягайлы з каталічкай Ядвігай скарыстала ў пазьнейшыя часы польскае каталіцкае духавснства. Панаехаўшыя сюды польскія ксяндзы пашыралі каталіцтва сярод беларускага народу, асабліва сярод беларускіх вельможных паноў.

Каб заахвоціць беларускую шляхту прыймаць каталіцтво, польскі ўрад дававў кожнаму шляхціцу-каталіку рожныя прывілегіі.

Беларусы-каталікі атрымалі права выбіраць прэдстаўнікоў ў варшаўскі сойм, беларускі шляхціц прыймаючы каталіцтва меў права на шляхэцкі гэрб і права ўладаць крэпастнымі селянамі.

Атрымліваючы рожныя карысныя правы, беларуская шляхта тым самым ўсё больш павінна была ўхіляцца ў бок Польшчы і паступова пераймала поль­скую мову, польскую культуру і ўрэшце апалячылася зусім.

Гэта апалячаная шляхта ўжо чуралася беларускае мовы, беларускай культуры, беларускага народу.

Апроч шкадлівага ўплыву на беларускасьць з боку сваей апалячанай шляхты, яшчэ мацнейшы ўплыў ме-