Старонка:Хто вінават?.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VI.

„Чым ноч цямней — тым зоркі ярчэй,
чым большы сум — тым бог бліжэй!“

Німа тае начы, якая-б ня скончылася, німа тае турмы якая-б з часам не развалілася, німа тых ланцугоў, якія-б не праржавелі і не разсыпаліся!

Чымся даўжэй цягнецца ноч, тым хутчэй і бліжэй настане разсьвет і заблішчыць яркае сонца.

Наша ноч падыходзіць к канцу і ўвесь беларускі народ відзіць як займаецца зарніца яго вольнасьці і незалежнасьці, відзіць як спалоханы польскія цёмныя сілы і ў смяртэльнай апошняй канвульсіі яшчэ цягнуцца каб здушыць беларускае горла, але не! не дасягнунь…

Ужо па ўсей бацькаўшчыне плыве вогнены магутны кліч лепшых сыноў Беларусі:

„На працу, на змаганьне за беларускае селян­ство!

На бой проці польскіх паноў калечачых душу і цела беларускага народу!

Ганіце вон усіх польскіх паноў, растлусьцеўшых на вашай працы, крыві і сьлезах!

Агнём і жалезам вымятайце польскіх паноў з нашай зямлі!

Ніхай жыве вольная і незалежная Беларусь!

Вялікая слава табе беларус — „зямляроб!“

М. АРОЛ.