Гэта старонка не была вычытаная
як не зайздрасьці, не зьвярынага погляду поўнага варожасьці і помсты да польскай шляхты, якая падтрымліваецца толькі насільствам і якая заступіла некалькім міліонам беларускіх селян усе шляхі да, лепшага жыцьця, цывілізацыі і культуры?
У польскай шляхты, у польскай зямельнай буржуазіі ёсьць надзея гэта цемната і несьвядомасьць беларускіх селянскіх мас… Але ніхай польская шляхта не запамінаець, што вострая ненавісьць і пякучая заздрасьць, помста і векавое цярпеньне асьветляець, асьведамляець і адуковываець масы хутчэй, чым гэта прынята думаць!