Старонка:Хто вінават?.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

палацу—цэлыя бібліатэкі кніг на рожных мовах, пакоі убраны дарагімі малюнкамі, сюды почта прывозіць кнігі, газэты, часопісі са ўсяго сьвету, а з адчыненых вокан палацу ліюцца гукі весёлай музыкі… а тут жа побач бедныя хаты селян, у якіх поўгалодныя селяне жывуць разам з жывёлай у брудзе і смуродзе, абліваючыся потам зарабляюць кавалак хлеба, ня ведаюць ніякай уцехі, ніякага адпачынку і ніякай надзеі вылезьці з беднасьці, бруду і цемнаты.

Паміж польскім панам і беларускімі селянамі ніколі не было і німа і ня будзе нічога супольнага: з аднэй стараны-грабёж і зьневага, з другой—цярпеньне, недаверыя і ненавісьць.

Польскія паны—гэта кляс людзей, які пры агульнай страце—нажываецца. Калі беларускі селянін траціць свае правы—пан узмацовываець іх павялічываець свае правы, калі беларускі селянін умірае з голаду—паны сыты; калі беларускіх селян бяруць у жаўнеры і гоняць на вайну—польскі пан робіцца дастаўшчыкам на вайсковыя патрэбы дастаўляе сена, хлеб, скот і бязмерна багацеець; у той час калі ракамі ліецца селянская кроў — паны таўсьцеюць і вядуць развясёлае жыцьцё.

Мала таго! Польскія паны нахальна адкідаюць усе абвінавачываньня аб уціску беларускіх селян, яны нагла заяўляюць, што калі селяне могуць зносіць гэткае жыцьцё—значыцца яны заслужываюць яго, значыцца яны не маюць права на лепшую будучыну і ніхай заўсёды застаюцца працоўным маўчлівым быдлам.

Польскі пан супакойна адварачываецца ад беларускіх селян і іх енкаў!

Чаго-ж можна чакаць ад беларускага селяніна, бледнага ад благота паветра і стравы, прыгнеценага безупыннай працай і беднасьцью, чаго можна чакаць