Старонка:Хто вінават?.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рылі такога парыю: яго чэрап звузіўся, яго ўзрост падрабнеў, яго твар з дзяцінных гадоў пакрыўся зморшчкамі, яго вусны канвульсыўна скрыўлены, яны адзвычаіліся ад слова. Зьвярыны погляд і застрашаны выраз паказываюць на колькі крокаў ён пайшоў назад ад чалавека да жывёлы“.

Далей Гэрцэн абвінавачываючы польскіх паноў у гэтым калецтві душы і цела беларускіх селян, кажа: „ось за гэтае праступленьне, за гэтага беларуса — ні адвага, ні цярпеньня польскіх паноў у часе паўстаньня не вызвалілі іх ад расейскай няволі“.

Так, вялікае праступленьне тварылі польскія паны над целам і душою беларускага селянства: яны ня толькі не аблегчылі мукі селян, а зумысля ведаючы аб гэтых муках высьмевалі іх, гаворучы, што у „хлопаў“ у „быдла“ німа ніякай душы, ніхай працуюць і маўчаць…

Польская шляхта атрымала ад свайго ўраду усе правы над беларускімі селянамі, нават права караць сьмерцю. У той час як селянство не разгібаючы плеч працавала на польскіх паноў — яны разгультаіліся, разтлусьцелі ад п’янства, абжорства і гультайства, пачалі ненавідзець галодных селян і ня верылі ў беднасьць абзываючы яе гультайствам і брадзяжніцвам.

Польскія паны—ў стасунку да беларускага селяніна вялі жыцьцё крывавых упыроў, трымаліся на недасягальнай вышыне, але ў стасунку да урадовых людзей і наогул усяго сьвету—вытваралі з сябе благародных дабрачынцаў, вялікіх і чэсных арыстакратаў.

Панскія двары з іх пышным і багатым жыцьцём сярод страшэннага жабрацтва, бруду і цемнаты беларускіх вёсак да гэтага часу—найлепшыя сьведкі, якія крычаць аб векавой несправядлівасьці. У панскім