у нашых селян пачуцьцё свайго чалавечага права на вольнае і незалежнае істнаваньне.
Твар чалавека — гэта люстра яго душы.
Углядзіцеся ў твар беларускага селяніна, загляніце ў яго сумныя вочы: на бледным твары і ў вачох селянскіх прачытаеце: „Праца, праца і вечная праца з-за кавалка хлеба! Ніякай радасьці, ніякай пацехі!“…
Яшчэ ў 1863 гаду афіцэры расейскага генэральнага штабу, якія зьбіралі навуковыя матэрыялы у Горадзеншчыне, зьвярнулі ўвагу на „бледнасьць твару горадзенскага селяніна“! Гэтыя афіцэры пісалі: „палядзіце на тутэйшага селяніна — бледны, схудалы, чуць перасуваючы ногі, цягнецца ён у поле на сваім зьнясільным і схудалым як і ён сам каню; ён цярпліва паганяе пугай сваіх кастлявых валоў, якія ледзь-ледзь цягнуць плуг; селянін прыйдзе з імі сюды-ж, на тое-ж самае поле другі і трэцьці раз і як падзяку за сваю працу, самую чэсную, самую старанную працу — атрымаець сам-трэць ураджаю“…
„Забійце ў чалавечай душы надзею некалькі разоў падрад, знішчыце самую старанную працу яго—сягоньня, заўтра, пасьля-заўтра — і гэты моцны і буйны дзяцюк зробіцца слабым, зьняможаным і сумным старыком!“
Праз некалькі гадоў пазьней, адзін з сьвятлейшых расейскіх змагальнікаў супроць паншчыны А. Гэрцэн, выступаючы проці польскіх паноў, якія мардавалі беларускіх селян, так жудасна апісаў нашага селяніна: „Беларускі мужык, без шапкі, абязумеўшы ад страху, бяды і цяжкай працы, рукі на поясе, стаіць сярод поля і неяк коса і безнадзейна глядзіць уніз. Дзесяць пакаленьняў замучаных на паншчыне ства-