Старонка:Хто вінават?.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

V.

Як польскае панства прыгнетала і калечыла душу беларускага селяніна.

Беларускі селянін быў і ёсьць прыгнечаны падвойным дэспатызмам — польскага ўраду і польскіх паноў-землеўласьнікаў.

Збалелая селянская душа якімсь унутранным пачуцьцём зразумела, што ўсё навокала яе скіравана не на карысьць ей але на згубу яе. Зразумеў селянін, што мэты польскага ўраду і паноў у тым, каб вымучыць з селян найбольш працы, найбольш жаўнераў, найбольш грашэй.

Беларускі селянін нясець польскае ярмо, але не згаджаецца з ім. У яго душы ня замер пратэст проці векавога гвалту. Гэты пратэст прасыпаецца ў яго душы, таўчэцца там і вымагае выхаду. Мінуўшчына беларускага селянства цёмная, сучаснае яго становішча — страшэннае, але ў яго ёсьць права на будучыну.

Дарагою цаной захаваў беларускі селянін і гэты пратэст і гэтае права: не адно селянскае пакаленьне, але дзесяткі пакаленьняў скрывавіла польскае панства, каб здушыць навекі-вечныя гэты пратэст селянскае душы, не мала было пакалечана душ, каб вынішчыць