рускае: разганяла селянскіе рады, зачыняла беларускія арганізацыі, школы, коопэратывы; зачыняла беларускія газэты. Над селянамі пачаўся гвалт і грабёж; польскія жандары па загаду шляхты адбіралі каней, хлеб, адзежу, грошы. Адзін польскі пан Біспінг сам падпаліваў беларускія вёскі. Жандармэрыя польская арыштовывала беларускіх вучыцялёў і лепшых беларускіх інтэлігэнтаў, кідала іх у турмы, дзе над імі утваралі безчалавечныя мукі за тое, што яны асьвятлялі і баранілі селян. Быў у Менску польскі генэрал Шэптыцкі, да якога прыйшла беларуская дэлегацыя прасіць каб яго жаўнеры не палілі вёсак, бо гэта пагражае голодам усяму краю; тады г. Шэптьшкі усхапіўся стукнуў кулаком па стале і крыкнуў: „Я спалю ўсю вашу Беларусь, калі мне будзе патрэбна“…. („Польская акупацыя у Беларусі“. А. Луцкевіч).
З гэткім зладзейскімі покрыкамі йшла польская шляхта на Беларусь. Смяртэльнымі карамі і вагнём увадзілі палякі сваю паншчыну сярод беларускіх селян.
I да сягоньняшняго дня мы бачым, што палякі ў Віленшчыне і Горадзеншчыне сыстэматычна прасьледуюць беларусаў і усё беларускае..
Беларускіх школ не даюць адчыняць, але адчыняюць польскія, каб апалячываць селянскіх дзяцей. Беларускія камітэты разганяюць і сяброў камітэтаў саджаюць у турмы. Беларускія газэты зачыняюць або канфіскуюць. Беларускія коопэратывы ліквідуюць: ось на гэтых днях у Горадзеншчыне палякі зачынілі 10 беларускіх коопэратываў Селянскую зямлю аддаюць польскім жаўнерам. Беларускім уцекачам перашкаджаюць вертацца на Бацькаўшчыну.
Шляхэцка-панская Польшча не застанаўліваецца ні перад чым, абы толькі прылучыць да сябе беларускія землі, абы знішчыць беларускі народ і паняволіць беларускае селянство.