бор-Мусьнікаму і яго легіанерам-бандытам за тое, што яны баранілі маёнткі польскай шляхты, а беларускіх селян руйнавалі і разстрэлівалі.
Гэтая падзяка польскага ўраду сваім бандытам паказала ўсім беларусам, што польскія паны так проста не аддадуцць сваіх маёнткаў, а будуць вясьці смяртэльную барацьбу з беларускім народам і яго незалежнасьцю і каб уратаваць свае награбленыя землі не застановяцца ні перад чым: патрэбна ім будзець зніштожыць беларускую незалежнасьць — пачнуць зніштажаць. Натрэбна будзе ім вынішчыць беларускі народ — пачнуць уселякімі зладзейскімі спосабамі нішчыць.
Так і сталася. Пасьля уходу немцаў з Беларусі, польскі ўрад пад відам барацьбы з бальшавікамі стаў пхаць сваё вайска на Беларусь Польскі ўрад прад усей Эўропай выхваляўся, што палякі ідуць вайной проці Савецкай Расеі‘ але цяперака ўжо добра вызнана, што польскі ўрад ішоў аружнай сілай паняволіць беларускі народ, каб уратаваць маёнткі польскае шляхты. Польскім панам патрэбна было вярнуцца да сваіх маёнткаў, трэба было паняволіць беларускае селянства і памсьціцца над ім.
Што гэта так, паказала польская акупацыя, у часе якой польская шляхта і ўсё польскае чынавенства душылі беларускі народ усімі спосабамі.
Што гэта так, паказаў сучасны зьдзек польскіх паноў і жандараў, над беларускім селянствам у Віленшчыне і Горадзеншчыне, якія яшчэ да сягоньняшняга дня акупованы польскімі войскамі.
У часе першай акупацыі польскі ўрад, каб задаволіць сваю шляхту і даць ей магчымасьць памсьціцца над беларускімі селянамі, аддаў шляхце адміністрацыю над акупованымі землямі. Адтрымаўшы такое права шляхта пачала прасьледаваць усё бела-