Старонка:Хто вінават?.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крыкнуў: „А хто будзе чытаць беларускія кніжкі — таму куля ў лоб“…

З гэтых трох-чатырох фактаў, ўжо ясна відаць якую непрымірымую барацьбу вядуць палякі з нашай беларускай мовай.

Ведама ўсім беларусам-селянам, што „на вёсцы часта даволі было прызнацца, што ты беларус, даволі было выпісываць часопісі і кніжкі ў беларускай мове, каб цябе пачалі прасьледавапь і пасадзілі ў вастрог“. Ня менш жорсткую барацьбу вядуць палякі з беларускай прасьветай, з нашымі беларускімі школамі, аб чым сьведчыць гэткія, напрыклад, факты:

У Горадні істнавала беларуская прогімназія. Яна памяшчалася ў будынку, дадзеным беларусам горадзенскім мястовым самаўпраўленьнем. Вось 15 верасьня 1919 году, — як раз ў часе экзаменаў, — акупанцкія ўласьці груба ўварваліся ў гэту школу, разагналі вучняў, гвалтам пазабіралі і вывязлі да польскіх школ навучныя помачы, ды пры гэтым пабілі кіраўніка прагімназіі і адну вучыцельку. Вучыцялёў, каторыя мелі кватэры ў школьным будынку, павыкідалі даслоўна на вуліцу. Тое самае зрабілі і з вучыцельскім саюзам каторы там-жа памяшчаўся. А будынак гэты палякі аддалі пад польскую клерыкальную школу сёстраў-Назарэтанак“.

„У Будславі, мястэчку Віленскай губэрніі, па загаду віленскага (польскага) акружнога школьнага інспэктара, доктара Вэнслаўскага, была зачынена істнаваўшая тамака ўжо некалькі гадоў беларуская гімназія“.

„Будынак гімназіі, пабудованы за крывава заробленыя беларускія народныя грошы, забралі пад поль­скую гімназію.

„Калі-ж ў Вільню прыехала дэлегацыя ад акалічных селян з просьбай падпісанай больш чым 500 асобамі, каб пазволілі адчыніць гімназію нанова, — доктар Вэнслаўскі станоўча адкінуў просьбу, кажучы: